Новости 4 "Г"
19 октября 2020 года для учащихся 3Г класса прошёл классный час по теме: «Мы - за мир!», посвященная 75-летию со дня создания ООН. Мероприятие прошло в форме презентации. Учащиеся узнали об истории создания ООН, отметили основные направления деятельности ООН по поддержанию мира и безопасности на планете, развитию дружественных отношений между странами. Познакомились со значением слов МИР, ДРУЖБА, а также с символом мира.
19 октября 2020 года для учащихся 3Г класса прошёл классный час по теме: «Мы - за мир!», посвященная 75-летию со дня создания ООН. Мероприятие прошло в форме презентации. Учащиеся узнали об истории создания ООН, отметили основные направления деятельности ООН по поддержанию мира и безопасности на планете, развитию дружественных отношений между странами. Познакомились со значением слов МИР, ДРУЖБА, а также с символом мира.
Хутка праляцела лета, скончыліся канікулы. І зноў — Дзень ведаў — самы ўрачысты і хвалюючы ў новым навучальным годзе. Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы. У нашай школе гэты дзень пачаўся з урачыстай лінейкі. На лінейцы прысутнічала шмат гасцей. Прысутныя пажадалі ўсім вучням школы поспехаў у вывучэнні школьных дысцыплін, а настаўнікам пленнай творчай працы .
А потым — першы ўрок пад назвай «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!». Гэты ўрок выклікаў шчырыя пачуцці гонару за сваю Радзіму, за свой таленавіты, працавіты і дабрадушны народ, а таксама спадзяванні і надзеі на яшчэ лепшае светлае будучае. Словы Я. Купалы з верша "Маладая Беларусь" сугучны с тэмай Года малой радзімы, яны падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Сёння на першым ўроку вучні ўспомнілі асноўныя старонкі гісторыі незалежнай Беларусі. Разам з вучнямі мы перагарнулі некаторыя старонкі нашай гісторыі, зазірнулі ў сучаснасць. Паразважалі пра тое, чым можа ганарыцца наша краіна. Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа па нашай краіне. Вучні паказвалі свае веды, чыталі вершы, выконвалі гульнявыя заданні.
Хутка праляцела лета, скончыліся канікулы. І зноў — Дзень ведаў — самы ўрачысты і хвалюючы ў новым навучальным годзе. Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы. У нашай школе гэты дзень пачаўся з урачыстай лінейкі. На лінейцы прысутнічала шмат гасцей. Прысутныя пажадалі ўсім вучням школы поспехаў у вывучэнні школьных дысцыплін, а настаўнікам пленнай творчай працы .
А потым — першы ўрок пад назвай «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!». Гэты ўрок выклікаў шчырыя пачуцці гонару за сваю Радзіму, за свой таленавіты, працавіты і дабрадушны народ, а таксама спадзяванні і надзеі на яшчэ лепшае светлае будучае. Словы Я. Купалы з верша "Маладая Беларусь" сугучны с тэмай Года малой радзімы, яны падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Сёння на першым ўроку вучні ўспомнілі асноўныя старонкі гісторыі незалежнай Беларусі. Разам з вучнямі мы перагарнулі некаторыя старонкі нашай гісторыі, зазірнулі ў сучаснасць. Паразважалі пра тое, чым можа ганарыцца наша краіна. Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа па нашай краіне. Вучні паказвалі свае веды, чыталі вершы, выконвалі гульнявыя заданні.
28 мая для навучэнцаў 1-х класаў была праведзена квэст-гульня «Свята Буквара». Вучні адгадвалі загадкі, спявалі песні, разгадвалі займальныя рэбусы. І толькі дзякуючы дружбе першакласнікі справіліся з усімі заданнямі
1 клас - гэта першы званок!
1 клас - гэта першы сур'ёзны ўрок!
1 клас - гэта першая ў жыцці адзнака!
Гэта шумная, радасная Пераменка!
Ведаюць дзяўчынкі ў класе і ведаюць хлапчукі
1 клас - гэта першая школьная кніжка!
У жыцці ўсё пачынаецца з малога: хлеб - з зярнятка, сонейка - з праменьчыка, дом - з цаглінкі, а веды – з першай кніжкі, якую дзіця прачытаў сам. Гэтая першая добрая кніжка для многіх нашых дзяцей-Буквар.
Свята атрымалася вясёлым і запамінальным. Па заканчэнні падарожжа дзеці паабяцалі ніколі не забываць сваю першую кнігу «БУКВАР» і чароўныя моманты дзяцінства. Пройдзе крыху часу, і юныя чытачы змогуць самастойна адкрываць новыя таямніцы на займальнай дарозе ведаў і адкрыццяў. Пажадаем ім поспехаў на гэтым шляху пазнання!
Вся страна с нетерпением ждет большой старт, который пройдет в Минске. II Европейские игры станут одним из самых незабываемых событий 2019 года. Ну, а пока спортсмены готовятся к соревнованиям, остальные стараются приобщится к здоровому образу жизни и поддержать их своими маленькими, но важными победами. 18 мая в средней школе №5 в рамках шестого школьного дня для учащихся состоялся спортивный праздник «Европейские игры: история и современность», приуроченный ко II Европейским играм. В мероприятии приняли участие первоклассники. Учащиеся познакомились с историей Олимпийских игр, с культурой и традициями, символикой Олимпийских игр. Узнали о том, что официальный девиз Европейских игр - 2019 – «Яркий год – яркий ты», а талисманом вторых Европейских игр, которые пройдут 21−30 июня в Минске, стал лисенок Лесик. Кроме того, идеей для создания логотипа II Европейских игр стал лозунг «Иди за мечтой». В ходе мероприятия дети узнали о существовании легенды о поиске в летнюю ночь на Ивана Купала цветка папоротника, который символизирует осуществление самых сокровенных желаний.
Ребята бегали, прыгали со скакалкой, отвечали на вопросы, связанные с Европейскими играми. Соперничество незаметно перешло в веселый спортивный праздник, который завершился подведением итогов. И хотя победа досталась не всем, не это главное. Ведь яркие эмоции и впечатления, которые получили дети, останутся в их памяти надолго.
У рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопніка 04.05.2019 першакласнікі наведалі школьны Музей баявой славы. Настаўнік гісторыі Палазок І.Н. расказаў дзецям пра жахлівыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, як людзі перажылі самыя цяжкія выпрабаванні, але захавалі чалавечую годнасць, веру ў дабро і справядлівасць. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыямі музея. У завяршэнні вучні 1-ых класаў усклалі кветкі да помніка удзельніка партызанскага руху Рыгора Філатавіча Фамічова.
24 красавіка ў 1 «Г» класе адбылася класная гадзіна памяці «Звон памінальны над краем – Чарнобыль», прысвечаная 33-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Дзеці даведаліся аб тым, што гэтая дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету. Усе чалавецтва ў гэты дзень згадвае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй. Былі зачытаны ўрыўкі з твораў, якія апавядаюць пра падзеі, звязаныя з Чарнобыльскаю аварыяй. Аповяд быў дапоўнены выставай малюнкаў, мультымедыйным паказам, праглядам відэафільма. З дапамогай відэафільма дзеці змаглі ўбачыць трагічныя факты той чорнай даты і яе наступствы, даведаліся, чаму станцыя называлася Чарнобыльскай.
15 красавіка наша краіна святкуе Дзень экалагічных ведаў. Сёння, 17 красавіка, у 1«Г» класе была праведзена класная гадзіна, прысвечаная Дню экалагічных ведаў. Навучэнцы даведаліся аб тым, што цяпер большасць людзей ва ўсім свеце занепакоеныя праблемамі экалогіі, таму што планета Зямля – наш вялікі агульны дом. І ад таго, наколькі ў ім усё добра, залежыць здароўе і дабрабыт кожнага з нас. За апошнія дзесяцігоддзі на Зямлі адбылося шмат катастроф, асноўным фактарам якіх стала дзейнасць чалавека. Выбухі атамных станцый, аварыі нафтавых танкераў у акіянах, высечка лясоў, знішчэнне раслін і жывёл, забруджванне паветра і вады выкідамі заводаў і выхлапамі аўтамабіляў і гэтак далей. Страшна ўявіць, што за кароткі прамежак часу чалавек нарабіў столькі бед на планеце.
12 красавіка 2019 года мы ў чарговы раз будзем святкаваць Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі - дату, прымеркаваную да першага палёту чалавека ў космас. Гэты дзень, безумоўна, з'яўляецца адным з самых значных для ўсіх, хто так ці інакш звязаны з касмічнай галіной, хто пашырае гарызонты і адкрывае новыя перспектывы для развіцця ўсяго чалавецтва. Немагчыма недаацаніць тое, што здзейсніў Ю. А. Гагарын на касмічным караблі «Усход-1» 12 красавіка 1961 года і ўсе тыя людзі, якія сваёй працай і ведамі зрабілі мару рэальнасцю.
10 красавіка навучэнцы 1 «Г» класа прынялі ўдзел у класнай гадзіне, прысвечанай гэтаму тэматычнаму дню. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй развіцця касманаўтыкі і біяграфіяй беларускіх касманаўтаў. Таксама даведаліся аб тым, што Беларусь займае трывалае месца ў сусветным працэсе асваення касмічнай прасторы.
2 красавіка ў 1 «Г» класе адбылася інфармацыйная гадзіна «Мы розныя -
у гэтым наша багацце, мы разам - у гэтым наша сіла», прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Дзеці даведаліся аб тым, што гэта не проста каляндарная дата, а шчырае, душэўнае свята сябровак, якія маюць агульныя інтарэсы, цэняць агульную спадчыну і разам крочаць да лепшага жыцця.
Дзеці 1 “Г” класа наведалі музей пад адкрытым небам "Страчаная спадчына". Пазнаёміліся з макетамі дзевяці архітэктурных помнікаў Навагрудчыны, якія не захаваліся да нашага часу. Сярод экспанатаў музея-макет царквы, якая калісьці стаяла на Замкавай гары, Навагрудская ратуша, езуіцкі калегіум, вятрак. Тут жа знаходзяцца макеты Палаца Радзівілаў, сядзіб Брахоцкіх, а таксама разбуранай у сярэдзіне ХХ стагоддзя сінагогі.
22 лютага ў 1-ых класах праводзілася цікавае спартыўнае свята "Смелыя, спрытныя, умелыя”, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. У спаборніцтвах прымалі ўдзел хлопчыкі, а дзяўчынкі прыкладалі ў гэты час шмат намаганняў, каб падтрымаць сваіх "герояў”. Конкурсы і заданні былі разнастайнымі: пра прафесіі мужчын, а таксама не абыйшлося без спартыўных спаборніцтваў. Найбольш станоўчых эмоцый гледачы атрымалі ад такіх конкурсаў, як "Снайпер”, “Загадкі пра прафесіі”. Вельмі хутка праляцеў час. Дзеці з бадзёрым, вясёлым настроем і ўсмешкай на твары пайшлі дадому.
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста. У 1 «Г» класе праведзена класная гадзіна «Дзень памяці ахвяр Халакоста «Што такое Халакост?». Вучні пазнаёміля не только з гісторыяй узнікнення тэрміна “Халакост”, але і зразумелі, што Халакост - гэта трагедыя еўрэйскага народа. З цікавасцю паслухалі аб трагедыі Халакосту на Навагрудчыне.
Інфармацыйная гадзіна на тэму «Маленькія героі вялікай вайны» прайшла 22 студзеня ў 1 «Г» класе. Гадзіна памяці была прысвечана дзецям, якія ўчынілі подзвіг ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Іх імёны засталіся ў гісторыі: Лёня Голікаў, Валя Коцік, Марат Казей, Зіна Партнова ... Яны змагаліся і гінулі нароўні з дарослымі. За баявыя заслугі ўзнагароджваліся ордэнамі і медалямі.
Калі за вокнамі кружацца іскрыстыя сняжынкі і на вуліцы лёгкі мароз, значыць, прыйшоў час зімовых забаў. Сення 18.01.2019г. дзеці 1 “А” і 1 “Г” класаў на факультатыўным занятку “Гадзіна здароўя і спорту” пагулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры. У дзяцей з'явілася магчымасць у канцы вучэбнага дня выплюхнуць станоўчыя эмоцыі, адчуць велізарную радасць.
Дзіцячая школа мастацтваў 14 студзеня 2019 г. адчыніла дзверы для першакласнікаў СШ №5. У канцэртнай зале школы адбылася Навагодняя музычная казка "Як Іван-царэвіч шчасце шукаў".
Дзеці разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Бабай Ягой, Царом Гарохам і яго сынам Іванам Царэвічам і з ншымі казачнымі персанажамі акунуліся ў незабыўную атмасферу казкі.
Перад дзецьмі з навагодняй праграмай выступілі цымбалісты, баяністы, вакалісты, а таксама маленькія салісты, якія спелі вясёлыя песні.
Навагодняе прадстаўленне ў Дзіцячай школе мастацтваў прайшло цікава, прыгожа і па-святочнаму чароўна. Канцэрт вельмі спадабаўся першакласнікам, і настаўнікам, якія таксама з задавальненнем акунуліся ў казку.
Сёння адбыўся навагодні ранішнікі для вучняў 1-ых класаў. Сустрэча з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі героямі падарыла дзецям шмат прыемных уражанняў!
Сення 26 снежня ў СШ№5 майстэрня Дзеда Мароза "Цуды на Новы год" зноў пачала тварыць цуды. Вучні 1-ых класаў стварылі ўсе разам цудоўную ёлку з паперы. Каб у кожнага засталіся самыя яркія ўражанні ад цудоўных Калядных і Навагодніх святаў, усе памяшканні ператварыліся ў сапраўдныя казачныя майстэрні.
Флікер – гэта святлоадбівальнік, які можа выратаваць пешахода або дзіця на дарозе. Забяспечваючы бачнасць ва ўмовах недастатковай асветленасці, святлоадбівальнік становіцца практычна адзіным спосабам абазначыць сябе на дарозе. Дарэчы, флікер дае рэальную магчымасць сёння зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Святлоадбівальныя значкі або стужкі можна прымацаваць да рукзакоў, куртак ці абутку. Яны адлюструюць святло аўтамабіля і дапамогуць вадзіцелю лепш убачыць пешахода ў цёмны час сутак. Адлегласць, на якой чалавек становіцца прыкметным, павялічваецца з 25-30 метраў да 130-140 (з блізкім святлом фар) ці да 400 метраў (з далёкім святлом). Таму нашэнне флікера павінна стаць нормай для кожнага.