Мой сябар флікер
Флікер – гэта святлоадбівальнік, які можа выратаваць пешахода або дзіця на дарозе. Забяспечваючы бачнасць ва ўмовах недастатковай асветленасці, святлоадбівальнік становіцца практычна адзіным спосабам абазначыць сябе на дарозе. Дарэчы, флікер дае рэальную магчымасць сёння зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленай дарозе. Святлоадбівальныя значкі або стужкі можна прымацаваць да рукзакоў, куртак ці абутку. Яны адлюструюць святло аўтамабіля і дапамогуць вадзіцелю лепш убачыць пешахода ў цёмны час сутак. Адлегласць, на якой чалавек становіцца прыкметным, павялічваецца з 25-30 метраў да 130-140 (з блізкім святлом фар) ці да 400 метраў (з далёкім святлом). Таму нашэнне флікера павінна стаць нормай для кожнага.