Навагодняя музычная казка "Як Іван-царэвіч шчасце шукаў"
Дзіцячая школа мастацтваў 14 студзеня 2019 г. адчыніла дзверы для першакласнікаў СШ №5. У канцэртнай зале школы адбылася Навагодняя музычная казка "Як Іван-царэвіч шчасце шукаў".
Дзеці разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Бабай Ягой, Царом Гарохам і яго сынам Іванам Царэвічам і з ншымі казачнымі персанажамі акунуліся ў незабыўную атмасферу казкі.
Перад дзецьмі з навагодняй праграмай выступілі цымбалісты, баяністы, вакалісты, а таксама маленькія салісты, якія спелі вясёлыя песні.
Навагодняе прадстаўленне ў Дзіцячай школе мастацтваў прайшло цікава, прыгожа і па-святочнаму чароўна. Канцэрт вельмі спадабаўся першакласнікам, і настаўнікам, якія таксама з задавальненнем акунуліся ў казку.