Новости 4 "Г"
23 лістапада ў СШ№5 прайшло пазакласнае мерпрыества для навучэнцаў 1-ых класаў. Першакласнікі здзейснілі падарожжа па старонках кніг пісьменніка. Праглядзелі і абмеркавалі відэафрагмент па твору І. С. Тургенева “Верабей”. Мерапрыемства прайшло жыва і дынамічна, кожны вучань меў магчымасць выказаць сваё меркаванне. Заключным этапам мерапрыемства стала агульнае фота на памяць.
На белым свеце ёсць словы, якія мы называем святымі. І адно з такіх святых, цёплых, ласкавых – гэта слова “МАМА”.
Вучні 1 “Г” класа парадавалі сваіх матуль прыгожымі падарункамі.
Першае школьнае свята "Пасвячэнне ў вучні" - урачысты, важны і радасны дзень! "Ён прайшоў пасля таго, як навучэнцы трохі адаптаваліся да школы. Маленькія вучні вытрымалі новыя нагрузкі: прынялі напоўненыя новым зместам адносіны, наладзілі ўзаемаадносіны з аднакласнікамі. Школа цяпер для іх стала другім домам, дзе яны вучацца грамаце, знойдуць шмат новых сяброў. Каб атрымаць пачэснае званне “ВУЧАНЬ”, першакласнікі старанна працавалі цэлы месяц.
Для першакласнікаў былі падрыхтаваны невялікія выпрабаванні. А дапамагаў ім у гэтым “Буквар”. Першакласнікі называлі правілы паводзін для вучняў, адгадвалі загадкі, успомнілі казачных герояў. Кульмінацыйным момантам стала вымаўленне першакласнікамі клятвы, пад час якой яны паабяцалі вучыцца толькі добра, быць сабранымі і адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі.
Хочацца пажадаць, каб дарога па Краіне ведаў для нашых першакласнікаў заўсёды была светлай і радаснай!
Вось і прагучаў першы званок, які абвясціў аб пачатку новага навучальнага года! СШ№5 г.Навагрудка святочна сустрэла сваіх першакласнікаў. Пасля ўрачыстай лінейкі першакласнікі былі запрошаны ў свой клас. Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" і прысвечаны Году малой радзімы. На гэтым уроку ішла размова пра наш горад, прыродныя сімвалы, сімвалы РБ і т.д. Гучалі таксама вершы пра прыгажосць нашай прыроды, і пра мову…
Дзеці даведаліся шмат цікавага і займальнага пра сваю малую радзіму. Першы навучальны дзень прайшоў з бадзёрым настроем і шчырымі ўсмешкамі.