Дзень экалагічных ведаў
15 красавіка наша краіна святкуе Дзень экалагічных ведаў. Сёння, 17 красавіка, у 1«Г» класе была праведзена класная гадзіна, прысвечаная Дню экалагічных ведаў. Навучэнцы даведаліся аб тым, што цяпер большасць людзей ва ўсім свеце занепакоеныя праблемамі экалогіі, таму што планета Зямля – наш вялікі агульны дом. І ад таго, наколькі ў ім усё добра, залежыць здароўе і дабрабыт кожнага з нас. За апошнія дзесяцігоддзі на Зямлі адбылося шмат катастроф, асноўным фактарам якіх стала дзейнасць чалавека. Выбухі атамных станцый, аварыі нафтавых танкераў у акіянах, высечка лясоў, знішчэнне раслін і жывёл, забруджванне паветра і вады выкідамі заводаў і выхлапамі аўтамабіляў і гэтак далей. Страшна ўявіць, што за кароткі прамежак часу чалавек нарабіў столькі бед на планеце.