"Песняры роднага краю"
9 лістапада 2015 г. вучні 1-11 класаў былі запрошаны ў Літаратурны Тэатр Слова Зінаіды Феакціставай, які прыехаў з Мінска ў госці да нашых вучняў. Аўтар і выканаўца - лаурэат нацыянальнага і Усесаюзнага конкурсаў, уладальніца медаля Францыска Скарыны Зінаіда Феакцістава - Каладзяжная. Вучням 1-4 класаў быў прапанаваны спектакль "Буслянка", а для вучняў 5-11 класаў - "Калі слову - той сэрцу баліць". Глядзіце фотаальбом "Песняры роднага краю".