Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Экскурсія ў краязнаўчы музей

Дата: 26 марта 2019 в 15:29, Обновлено 26 марта 2019 в 15:33
282 просмотра

26 сакавіка вучні 4-х класаў наведалі музейны ўрок «Гербы Навагрудка і іх гісторыя», прысвечаны Году малой радзімы, які праходзіў у краязнаўчым музеі нашага горада.
Вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гербаў Навагрудка, якія існавалі ў розныя часы – герб “Пагоня”, “Чорны Анёл Навагрудскі”, “Архангел Міхаіл”, іх зменах і таямнічых сэнсах.
Вучні наведалі і другуюю залу муея, дзе напярэдадні правядзення II Еўрапейскіх гульняў ім прапанавалі акунуцца ў свет спорту пачатку мінулага стагоддзя, а таксама пазнаёміцца з імёнамі першых айчынных чэмпіёнаў, чые дасягненні ляглі ў аснову перамог сучаснасці і сталі вядомыя далёка за межамі.
На выставе прадстаўлены рэканструкцыі спартыўнай моды канца ХІХ стагоддзя, прадметы спартыўнага інвентара, элементы гарадскіх гульняў.
Акрамя таго, выстава «Къ спорту!» захапіла вучняў інтэрактыўнымі пляцоўкамі, на якіх можна было адчуць сябе сапраўдным плывуном пачатку стагоддзя, сфатаграфавацца ў якасці аднаго з персанажаў фатаграфічнага стэнда, пагуяць ў настольныя гульні. Наведванне музея надоўга запомніцца дзецям.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.