Мне выпала шчасце тут нарадзіцца
Першы ўрок у новым навучальным годзе прайшоў пад агульнай назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца". Ён быў накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваей краіны. Навучэнцы зрабілі віртуальную экскурсію па родным горадзе, удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні. На прыканцы ўрока склалі калаж з пажаданнямі роднаму Навагрудку. Затым свята працягнулася у гарадскім парку.