Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Аб выніках абласнога этапа конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі»

Дата: 16 ноября 2018 в 12:52, Обновлено 16 ноября 2018 в 13:00
Автор: Редько А. И.
463 просмотра

У адпаведнасці з пісьмом галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама №_1-10/411 ад  06.03.2018 у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”  ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў перыяд  з 1 сакавіка па 5 лістапада 2018 года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі». На конкурс было прадстаўлена 126 справаздачных матэрыялаў з даследаваннямі страчанай і малавядомай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Гродзенскай вобласці.

          Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляліся пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры свайго краю праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны рэгіёна.

         Арганізацыя дзейнасці навучэнцаў у конкурсе праводзілася з акцэнтам на  выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры.

            На падставе рашэння журы па падвядзенні вынікаў абласнога этапу конкурсу  «Спадчына Беларусі» прызнаны пераможцам  абласнога этапу конкурсу і  ўзнагароджаны дыпломам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама І ступені ў намінацыі “Матэрыяльная культура”  Панамароў Данііла, навучэнец 11”А” класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Навагрудка”, кіраўнік Макарэвіч Людміла Аляксандраўна.

Вiншуем з перамогай!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.