Аб выніках абласнога этапа конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі»
У адпаведнасці з пісьмом галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама №_1-10/411 ад 06.03.2018 у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў перыяд з 1 сакавіка па 5 лістапада 2018 года адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі». На конкурс было прадстаўлена 126 справаздачных матэрыялаў з даследаваннямі страчанай і малавядомай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Гродзенскай вобласці.
Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляліся пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры свайго краю праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны рэгіёна.
Арганізацыя дзейнасці навучэнцаў у конкурсе праводзілася з акцэнтам на выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры.
На падставе рашэння журы па падвядзенні вынікаў абласнога этапу конкурсу «Спадчына Беларусі» прызнаны пераможцам абласнога этапу конкурсу і ўзнагароджаны дыпломам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама І ступені ў намінацыі “Матэрыяльная культура” Панамароў Данііла, навучэнец 11”А” класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Навагрудка”, кіраўнік Макарэвіч Людміла Аляксандраўна.
Вiншуем з перамогай!!!