конкурс літаратурных твораў “Прысвячаю Навагрудчыне”
ПАЛАЖЭННЕ
конкурсу літаратурных твораў “Прысвячаю Навагрудчыне”
АРГАНІЗАР КОНКУРСУ:
упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама, Навагрудскі раённы ЦТДіМ.
МЭТА:
стварэнне ўмоў для развіцця творчай асобы, выяўленне і падтрымка таленавітых школьнікаў.
ЗАДАЧЫ КОНКУРСА:
- развіццё творчай зацікаўленасці навучэнцаў;
- папулярызацыя дзіцячай творчасці;
- папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры.
ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ:
кастрычнік 2018 – май 2019 года
УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ:
навучэнцы узростам ад 6 да 18 гадоў устаноў адукацыі агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Навагрудскага раёна.
ПАРАДАК І ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ:
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях на вольную тэму:
- Паэзія (вершы, міні-паэмы).
- Проза (апавяданні, казкі, легенды і г.д.)
- Публіцыстыка (эсэ, рэпартаж).
Кожная намінацыя мае 2 узроставыя групы:
- 6-12 гадоў.
- 13-18 гадоў.
Літаратурны твор можа суправаджацца аўтарскім здымкам ці малюнкам аўтара, які характарызуе твор.
Колькасць твораў ад аднаго аўтара – не больш 2. Работы могуць быць выключна індывідуальнымі.
Патрабаванні і крытэрыі адзнакі конкурсных матэрыялаў.
Літаратурныя творы павінны быць на беларускай мове і не з’яўляцца ўдзельнікамі іншых конкурсаў. На конкурс не прымаюцца:
- работы з прысутнасць поўнага ці частковага плагіяту. Пры наяўнасці цытат павінна быць спасылка на аўтара;
- работы з вялікай колькасцю моўных, арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак.
Крытэрыі адбору лепшых літаратурных твораў:
- Навізна і наватарства.
- Выразнасць.
- Актуальнасць.
- Прысутнасць індывідуальнага стылю.
- Мастацка-эмацыянальнае ўздзеянне.
- Неардынарнасць у тэматыцы, арыгінальнасць.
- Выкарыстанне мастацкіх прыёмаў.
Удзельнікі конкурсу прысылаюць матэрыялы і заяўку (форма прыкладаецца) да 15 мая 2019 года на электронны адрас novogrudokcvr@tut.by (з абавязковай пазнакай – «Літаратурны конкурс - 2019»).
Прадстаўляючы творы на конкурс, аўтар аўтаматычна дае права арганізатарам на выкарыстанне дасланага матэрыялу і размяшчэнне яго на сайце Навагрудскага раённага ЦТДіМ з захаваннем аўтарскіх правоў.
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:
Арганізатары раённага конкурсу і члены журы вызначаюць лепшыя творы і выяўляюць пераможцаў у кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі.
Па выніках конкурсу ў кожнай намінацыі вызначаюць першае, другое і трэцяе месца. З лепшых твораў конкурсу будзе створаная электронная кніга.
Спраўкі па тэлефонет: 46783 (Семярнік Кацярына Юр’еўна).