Адкрыццё тыдня беларускай мовы. Дзень першы
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. (З.Бядуля)
Такімі словамі пачалося адкрыццё тыдня беларускай мовы ў нашай школе, які пройдзе з 18.02.2019 па 21.02.2019 года. Праграма тыдня будзе вельмі цікавай, насычанай і разнастайнай.
Адпраўной кропкай першага дня стала паэтычная раніца: вучні пятага класа чыталі цудоўны верш П.Панчанкі "Родная мова". На працягу дня ў фае школы дэманстраваўся відэаролік "У краіне роднай мовы", створаны настаўнікамі і вучнямі нашай установы адукацыі, была арганізавана кніжная выстава "Слава кніжцы беларускай".