Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ПРИГЛАШАЕМ ПОСЕТИТЬ

Дата: 16 июня 2015 в 14:11
Автор: Редько А. И.
404 просмотра

Дзень адчыненых дзвярэй ў галерэі мастака.

У суботу 20 чэрвеня спаўняецца год з дня афіцыйнага адкрыцця галерэі мастака Кастуся Качана ў Навагрудку. У гэты дзень ў вас ёсць добрая нагода наведаць карцінную галерэю, пазнаёміцца з творчасцю аднаго з лепшых мастакоў-пейзажыстаў Беларусі, а таксама паслухаць жывую музыку ў выкананні юных музыкантаў (з 11 да 13 гадзін), сустрэцца з аўтарам (сустрэча адбудзецца ў 12 гадзін).
У гэты дзень уваход у галерэю будзе бясплатны.
ДАЛЕЙ

У галерэі дзве прасторныя залы, дзе прадстаўлены работы майстра пейзажа і нацюрморта, і майстэрня мастака. Вам прадастаўляецца ўнікальная магчымасць убачыць усе этапы напісання палатна: ад накіда да карціны.

Не пакіне абыякавымі і калекцыя шляхецкага шклянога посуду, які з любоўю сабрала гасцінная гаспадыня галерэі Жанна Барысаўна. Яшчэ ў  адным з залаў размясцілася невялікае кафэ, дзе, пры жаданні  можна папіць кавы ці гарбаты.

Галерэя размешчана па адрасе: г.Навагрудак вул. Замкавая, дом 9

 працуе ў пятніцу, суботу і нядзелю з 10 да 19 гадзін.

Даведкі па тэл. +375(29) 346-03-23

www.kachangallery.com

gallery.kachan@gmail.com

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.