Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"О, Навагрудскі край - мой родны дом ..."

Дата: 21 сентября 2018 в 15:23, Обновлено 21 сентября 2018 в 19:23
337 просмотров

5-7 кастрычніка ў Навагрудку адбудзецца Першае Міжнароднае свята паэзіі да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча

ПРАГРАМА СВЯТА

5 кастрычніка 2018 года, пятніца

Помнік Адаму Міцкевічу

10:35-10:45 – урачыстае ўскладанне кветак да помніка паэта. Філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт » «Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж»

11:00 - 15:30 – навукова-практычная канферэнцыя «Адам Міцкевіч - талент, непадуладны часу», прысвечаная праблемам захавання і папулярызацыі творчай спадчыны Адама Міцкевіча. У канферэнцыі бяруць удзел вядучыя гісторыкі, філолагі, супрацоўнікі музеяў, культуролагі і іншыя спецыялісты, навуковыя інтарэсы якіх звязаны з рознымі аспектамі міцкевічазнаўства і актуалізацыі спадчыны Адама Міцкевіча.

Пляцоўка каля дзіцячага садка №12 (вул. Драздовіча, 34а)

Урачыстае адкрыццё дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №12 г.Навагрудка»; – пасадка алеі памяці Адама Міцкевіча.

6 кастрычніка 2018 года, субота

Храмы горада Навагрудка

10:00 – Акцыя «Памяць» (малітва ў храмах г. Навагрудка).

Плошча імя Леніна, галоўная сцэна

11:00 – 13:00 – урачыстае адкрыццё свята. Выступленне Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр» з праграмай «Я маю край, радзіму дум маіх…»;

13:00 – 17:00 - канцэртная праграма вядучых творчых калектываў Гродзенскай вобласці «Мелодыі малой радзімы»;

17:00 – 18:30 – пясочнае шоу па матывах паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» у выкананні мастака пясочнай анімацыі, члена саюза дызайнераў, удзельніка восеньскага салона ў Парыжы Ганны Каханоўскай; - прыгатаванне кулінарнага шэдэўра – бісквітнага пірага «З простых слоў вянок сплятаю…»;

17.00 – 18.00 – канцэрт арганнай музыкі ў касцёле Святога Міхаіла;

18:30 – 20:00 - эстрадны канцэрт маладых выканаўцаў з Брэстчыны «О, Навагрудскі край!»;

20:00 – 20:15 - вогненна-піратэхнічнае шоу з хадулістамі;

20:15 – 22:00 – Open-air «Прысвячэнне Песняру»;

10:00 – 21:00 – работа горада майстроў «Шырокі свет маіх вытокаў»;

10:00 – 21:00 – кірмаш - продаж «Жыві ў шчасці, Наднямонскі край»;

Курган Бессмяротнасці (прысвечаны Адаму Міцкевічу)

 13:00 - 14:00 - літаратурна-музычная пляцоўка «Чытае дружна Мінск і Навагрудак мае творы…». Музычнае суправаджэнне: скрыпка - Анісім С.М., «Узорны» хор «Салавейка» - Раманюк Н.А., «Узорны» ансамбль цымбалістаў «Каляровыя ноткі» - Ляскоўская Н.С.

Помнік Адаму Міцкевічу

13:30-14:00 – падвядзенне вынікаў конкурса малюнкаў навучэнцаў школ раёна «Любыя сэрцу мясціны… »;

Алея ліхтароў

13:00-15:00 – «Мясціны Міцкевіча вачыма юных мастакоў Навагрудчыны» - пленэр- выстава навучэнцаў мастацкага аддзялення Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў;

Сквер Адама Міцкевіча

12:30-16:00 – арт-пляцоўка «Міцкевіч і мы»;

Дом –музей А. Міцкевіча ў Навагрудку

9:00 – 21:00 – інтэрактыўныя экскурсіі «У бацькоўскім доме…»;

13:30 – 15:00 – літаратурная гасцёўня «Музы Міцкевіча», «Чытаем Міцкевіча разам»;

15:15 – 16:30 - падвядзенне вынікаў конкурса «Прысвячэнне песняру»;

16:30 – 17:30 - паказ фільма «Пан Тадэвуш» (1928 год);

Пляцоўка каля гасцініцы «Навагрудак» (вул. Міцкевіча,12)

16:00- 16:30 – урачыстая цырымонія адкрыцця музея пад адкрытым небам «Страчаная спадчына»;

Спартыўная зала (вул. Валчэцкага,10)

10:00 – турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Адама Міцкевіча;

Гарадскі парк

З 11.00 – спаборніцтвы па агульнай фізічнай падрыхтоўцы «Планета здароўя»;

Пляцоўка каля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (вул. Малы Замак, 26)

 З 11.00 – настольны тэніс, шахматы, шашкі – «Спартыўныя захапленні»;

Навагрудскі гісторыка - краязнаўчы музей

9:00 – 21:00 – цікавыя падарожжы па музею з гістарычнымі асобамі;

16:00-17:00 – прэзентацыя філатэлістычнай выставы «Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі» (найбольш поўныя калекцыі марак на тэрыторыі Беларусі, прысвечаныя Адаму Міцкевічу і Ігнату Дамейку).

Чаша Замка

12.00-17.00 – выступленні рыцарскіх клубаў «Старажытная эпоха»;

З 12.00 – катанне на конях;

14.00 – парад паветраных змеяў;

17:00 -17:30 – тэатралізаванае прадстаўленне «Вальсы эпохі Міцкевіча»;

17:30-18:30 - майстар-клас па гісторыка-побытавых танцах «Чароўныя крокі мінуэта»;

Пляцоўка Навагрудскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы№2 (вул. Савецкая – аграрны каледж).

3-5 – кастрычніка

18:00 – спаборніцтвы па міні-футболе «Залатая восень»;

6-7 кастрычніка

10:00 – спаборніцтвы па міні-футболе «Залатая восень»;

Тэрыторыя Навагрудскай раённай бібліятэкі

11:00-18:00 – інтэрактыўная пляцоўка «Малая радзіма вялікага паэта»;

Інфармацыйна-турыстычны цэнтр

12:30 – 16:00 – квэст-экскурсія «Пазнай Навагрудак».

7 кастрычніка, нядзеля

Кінатэатр «Звязда »

12:00-14:00 - бясплатны паказ фільмаў «Адам і Марыля» (1988г.); «Два стагоддзі: А.Міцкевіч» - велапрабег «Шляхам Міцкевіча» (г.Навагрудак – возера Свіцязь); - паказ анімацыйнай праграмы на возеры Свіцязь «Мяне натхняла ты на творы…».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.