Анонс. “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
УМОВЫ
правядзення раённых конкурсаў у рамках
рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі
“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
1.Агульныя палажэнні
1.1. Арганізатарамі правядзення раённых конкурсаў Акцыі з’яўляюцца:
аддзел адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама;
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”:
аддзел турызму і краязнаўства – конкурс даследчых работ “Спадчына Беларусі”;
аддзел тэхналогій дадатковай адукацыі і культуры дасугу – конкурсы творчых работ “А ў нашай хаце свята” i “Шляхам добрых спраў”;
эколага-біялагічны аддзел – аграбіялагічны конкурс “Юны натураліст”;
аддзел тэхнічнай творчасці – конкурс фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі”.
1.2. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, 14 гадоў і старэйшыя).
2. Тэрміны правядзення конкурсаў.
2.1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;
другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне;
трэці этап (адборачны) – абласны. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога падпарадкавання;
чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.
2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі ўстанаўліваюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.
3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.
3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд правядзення Акцыі (2006 – 2018 гг.).
- . Арганізатарам правядзення раённага этапа конкурсу даследчых работ “Спадчына Беларусі” (далей – конкурс) з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, аддзел турызму і краязнаўства.
3.2.1.1. Раённы этап конкурсу праводзіцца з 1 красавіка па 30 верасня 2018 года.
3.2.1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, творчыя калектывы навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі ў 2-х узроставых катэгорыях.
3.2.1.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей краю;
фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры свайго краю праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны рэгіёна;
садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;
выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;
усебаковае і цэласнае даследаванне, адраджэнне (па магчымасці) страчанай спадчыны рэгіёна;
папулярызацыя мясцовых помнікаў матэрыяльнай і духоўнай спадчыны з мэтай дасведчаннасці навучэнскай моладзі і грамадства;
стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў – актыўных удзельнікаў конкурсаў Акцыі.
3.2.1.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Матэрыяльная культура” (калектыўная);
“Духоўная культура” (калектыўная).
У намінацыі “Матэрыяльная культура” даследуюцца:
архітэктурныя аб’екты: замкі, палацы, сядзібы, аб’екты культавага дойлідства, ваенна-гістарычныя аб’екты, аб’екты мясцовага (народнага) дойліцтва, асобныя збудаванні і інш.;
аб’екты археалогіі: каменныя крыжы, каменныя бабы, свяцілішчы, стаянкі, гарадзішчы, селішчы, капішчы і інш.;
рэгіянальны некропаль (курганы, капліцы-пахавальні, помнікі і г.д.) і яго асобныя элементы;
гаспадарчыя, рамесніцкія і вытворчыя аб’екты – свіраны, вяндлярні, лядоўні, лямусы, стайні, кавярні, бровары, кузьні, плавільні, цагельні, млыны, паперні, гуты, ставы і водныя каналы, ваданапорныя вежы, паштовыя станцыі, чыгуначныя шляхі і станцыі і інш.;
аб’екты прыроднай спадчыны: геалагічныя помнікі прыроды (валуны, агаленні і інш.), урочышчы, расліны і жывёлы, рэкі, азёры, балоты і інш.;
аб’екты мясцовага традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
мясцовая кухня, рэгіянальны касцюм;
асобныя абметныя аб’екты дадзенай мясцовасці, кнігі, архівы, прадметы побыту і інш.;
зніклыя населеныя пункты.
У намінацыі “Духоўная культура” даследуюцца:
аб’екты вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці рэгіёна;
мясцовыя абрады, традыцыі і звычаі;
адметнасці земляробства і каляндарна-абрадавай культуры рэгіёна;
значныя адметнасці мясцовай мастацкай самадзейнасці;
іншыя элементы нематэрыяльнай культуры рэгіёна.
3.2.1.5. У рамках падрыхтоўкі і ўдзелу ў конкурсе навучэнцы праводзяць:
збор інфармацыі аб страчанай матэрыяльнай альбо духоўнай спадчыне свайго рэгіёна (навуковай, даведачнай літаратуры, архіўных дадзеных, матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў і г.д.);
апытанне мясцовых жыхароў;
даследаванне і аналіз сабранага матэрыялу;
афармленне справаздачнага матэрыялу па выніках даследавання аб’екта (аб’ектаў) страчанай спадчыны матэрыяльнай і (або) духоўнай культуры сваёй малой радзімы;
папулярызацыйную і прапагандыскую дзейнасць праз СМІ, інтэрнэт-рэсурсы, культурна-асветніцкія мерапрыемствы і г.д.
3.2.1.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу;
гісторыка-культурныя вартасці сабранага матэрыялу;
навуковасць і аналітычны падыход;
даследчыя навыкі, разважанні са спасылкай на крыніцы, высновы;
культурна-асветніцкая дзейнасць;
наяўнасць выявы аб’екта матэрыяльнай спадчыны рэгіёна ў розныя гады яго існавання (калі магчыма) праз фотаздымак, малюнак, макет (за макеты даследчых аб’ектаў будуць прысуджвацца дадатковыя балы), і (або) відэа-прэзентацыю аб’ектаў нематэрыяльнай (духоўнай) спадчыны мясцовасці.
3.2.1.6.Конкурсныя матэрыялы ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце дасылаюцца на раённы этап да 20 верасня 2018 года на адрас: г. Навагрудак, вул. Чырвонаармейская, д.1, каб. №20 (аддзел турзму і краязнаўства), т. 4-67-82, e-mail: novogrudokcvr@tut.by
3.2.2. Арганізатарам правядзення раённага этапу абласнога аграбіялагічнага конкурсу “Юны натуралiст” (далей – конкурс) з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, эколага-біялагічны аддзел.
3.2.2.1. Раённы конкурс «Юны натуралiст» праводзіцца з 26 сакавіка па 25 верасня 2018 года.
3.2.2.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца калектывы навучэнцаў аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.
3.2.2.3. Асноўнымi мэтамii задачамi конкурсу з’яўляюцца:
выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы;
фарміраванне экалагічнай культуры ў навучэнскай моладзі, прывіццё паважлівага стаўлення да прыроды роднага краю;
садзейнічанне актывізацыі і папулярызацыі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю;
далучэнне навучэнскай моладзі да пошукавай дзейнасці, якая накіравана на даследаванне жывёльнага і расліннага свету, а таксама экалагічных асаблівасцей малой радзімы;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных эколагаў і біёлагаў у рэгіёне, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі.
3.2.2.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Сад на новы лад”;
“Жывая памяць”;
“Сімвалы майго краю”.
<pre> Намінацыя “Сад на новы лад” (калектыўная, завочная). </pre> <pre> Прадугледжвае стварэнне навукова-даследчых праектаў па вырошчванні сельскагаспадарчых (агароднінных, ягадных, кветкавых і іншых) раслін у адкрытым грунце з выкарыстаннем інавацыйных ідэй. </pre> <pre> Праект уключае справаздачу з дзённікам правядзення вопыту і мультымедыйную прэзентацыю. </pre> <pre> Справаздача павінна змяшчаць: тэму і мэту вопыту; год правядзення вопыту (першы і г.д.); пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; перыяд рэалізацыі праекта; месца і ўмовы правядзення вопыту па вырошчванні сельскагаспадарчых раслін; методыку правядзення вопыту; асаблівасці агратэхнікі вырошчвання; каляндарны план работ; дзённік выканання работы; феналагічныя назіранні за ростам і развіццём раслін, дадатковыя назіранні; апісанне атрыманых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі. Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі (з фотавыявай дзейнасці юных даследчыкаў). </pre> <pre> Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі конкурсных матэрыялаў з’яўляюцца:</pre> <pre> адпаведнасць умовам конкурсу;</pre> <pre> мэтанакіраванасць даследчай працы;</pre> <pre> арыгінальнасць ідэі;</pre> <pre> навуковасць у раскрыцці і адлюстраванні тэмы;</pre> <pre> дакладнасць і выразнасць прадстаўленай інфармацыі;</pre> <pre> тэхнічная якасць матэрыялу.</pre>Намінацыя “Жывая памяць” (калектыўная, завочная).
На конкурс прадстаўляецца справаздача аб праведзеных даследаваннях дрэў – аб’ектаў прыроды, дэндралагічных комплексаў мясцовасці.
У населеных пунктах Беларусі і іх ваколіцах захаваліся дрэвы, якія ўяўляюць высокую прыродную, эстэтычную і гістарычную каштоўнасць, а таксама дрэвы, якія прадстаўляўць асаблівую каштоўнасць для дадзенай установы адукацыі. Гісторыя дрэў і дэндралагічных комплексаў часта звязана з імёнамі вядомых людзей або значнымі гістарычнымі падзеямі. У населеных пунктах і ваколіцах могуць сустракацца і дрэвы-помнікі.
Вышэйпералічаныя аб’екты (дрэвы, дэндралагічныя комплексы) даследуюцца навучэнцамі.
Справаздачны матэрыял змяшчае:
месца знаходжання аб’екта;
біялагічнае апісанне аб’екта: узрост, вышыня, ахоп ствала, плошча праекцыі кроны, асаблівасці знешняга выгляду дрэва;
архіўныя звесткі, выпіскі з пісьмовых крыніц, успаміны мясцовых жыхароў, звесткі пра падзеі, якія звязаныя з аб’ектам прыроды;
культурна-асветніцкую дзейнасць з мэтай захавання і папулярызацыі выбранага аб’екта;
значнасць аб’екта для дадзенай мясцовасці і (або) краіны.
Інфармацыя дапаўняецца існуючымі легендамі і паданнямі (калі маюцца), а таксама фотаздымкамі (калі знойдзены фотаздымкі, якія адлюстроўваюць падзеі, звязаныя з аб’ектамі, тады неабходны тэкставы каментарый падзеі і інфармацыя, дзе знойдзены фотаздымак) і мультымедыйнай прэзентацыяй.
Аб’ём працы не павінен перавышаць 10 друкаваных старонак з улікам усіх дадаткаў (шрыфт 14 TimesNewRoman). Рукапісны матэрыял да конкурсу не дапускаецца.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць умовам конкурсу;
змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;
творчасць, мастацкая прываблівасць;
арыгінальнасць падачы матэрыялу.
Намінацыя “Сімвалы майго краю” (калектыўная, завочная).
Удзел у намінацыя прадугледжвае стварэнне творчага літаратурнага праекта, які ўключае разважанне (эсэ) аб раслінах і жывёлах («топ-8» раслін і жывёл, не менш 8) дадзенай мясцовасці, якія маглі бы быць сімваламі мясцовага рэгіёна.
Конкурсны матэрыял змяшчае літаратурна аздобленыя разважанні аб адметных прадстаўніках флоры і фаўны мясцовасці з меркаваннямі аўтараў наконт выключнасці выбраных раслін і жывёл. Матэрыял дапаўняецца фотаздымкамі.
Аб’ём конкурснай работы – да 4 друкаваных старонак фармата А 4 (шрыфт 15Times New Roman).
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць умовам конкурсу;
улік рэгіянальных асаблівасцей;
арыгінальнасць падачы матэрыялу;
мастацкая прываблівасць.
Лепшыя творчыя работы навучэнцаў, якія будуць прадстаўлены на рэспубліканскі этап конкурсу, могуць быць надрукаваны ў сродках масавай інфармацыі з указаннем аўтарства. Дасланыя работы аўтарам не вяртаюцца.
3.2.2.5. Конкурсныя работы дасылаюцца на папяровым і электронным носьбітах.
Прэзентацыі ствараюцца ў фармаце Power Point, PDF, або Flash. Колькасць слайдаў складае не больш за 26 адзінак. На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (згодна са статутам установы адукацыі, без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з назвай раёна, вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры неабходна ўказаць выкарыстаныя інфармацыйныя рэсурсы. Калі ў конкурснай працы прысутнічае музычнае суправаджэнне, тады неабходна ўказаць назву музычнага твора і аўтара.
3.2.2.6. Конкурсныя матэрыялы ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце дасылаюцца на раённы этап да 25 верасня 2018 года на адрас: г.Навагрудак, вул.Чырвонаармейская, д.1, каб. №18 (эколага-біялагічны аддзел), т. 4-98-97, e-mail: eko-bio-centr@yandex.ru.
3.2.2.7. Пераможцы раённага этапа конкурсу узнагароджваюцца дыпломамі дзяржаўнай становы адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Работы - пераможцы раённага этапа конкурсу аўтарам не вяртаюцца, дасылаюцца на абласны этап конкурсу.
3.3. Арганізатарам правядзення раённага этапа рэспубліканскага конкурса творчых работ “А ў нашай хаце свята” з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, аддзел тэхналогій дадатковай адукацыі і культуры дасугу (на рэспубліканскім узроўні – рэдакцыя газеты “Пераходны ўзрост”).
3.3.1. Раённы этап конкурсу праводзіцца з сакавіка па чэрвень 2018 года, рэспубліканскі з сакавіка па верасень 2018 года.
3.3.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне духоўна-матэрыяльнай культуры свайго рэгіёна праз далучэнне да літаратурнай дзейнасці;
даследаванне звычаяў малой радзімы, асаблівасцей побыту, мясцовай кухні; адраджэнне і перайманне сямейных традыцый, умацаванне сувязі пакаленняў праз далучэнне моладзі да вывучэння этнаграфіі роднага краю;
папулярызацыя нацыянальнай культуры сярод падлеткаў і ў грамадстве ўвогуле;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсаў Акцыі.
3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12‑16 гадоў.
3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх у займальнай форме распавядаецца пра сямейныя традыцыі, звычаі, святы і падзеі, якія звязаны з адраджэннем духоўна-матэрыяльнай культуры продкаў і абуджаюць у маладога пакалення зацікаўленасць гісторыяй малой радзімы, знаёмяць з асаблівасцямі побыту, кухні роднага краю; спрыяюць захаванню гісторыка-культурнай спадчыны (абрадаў, звычаяў), павышэнню культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, а таксама нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны.
3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (старонка фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні (раённы) і выніковы (рэспубліканскі).
На папярэднім туры разглядаюцца дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы перасылаюцца у рэдакцыю газеты “Пераходны ўзрост”, дзе друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост» (на сайце выдання).
На выніковым туры рэспубліканскае журы вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсу.
3.3.7. Конкурсныя матэрыялы на раённы этап конкурса дасылаюцца да 20 чэрвеня 2018 года ў электронным варыянце на адрас: г. Навагрудак, вул. Чырвонаармейская, д.1, каб. №9 (адзел тэхналогій дадатковай адукацыі і арганізацыі дасугу). т.4-67-83, e-mail: novogrudokcvr@tut.by
3.4. Арганізатарам правядзення раённага этапа рэспубліканскага конкурса творчых работ “Шляхам добрых спраў” (далей – конкурс) з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, аддзел тэхналогій дадатковай адукацыі і культуры дасугу.
3.4.1. раённы этап конкурса праводзіцца з сакавіка па чэрвень 2018 года, абласны этап конкурса праводзіцца па снежань 2018 года.
3.4.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.
3.4.3. Асноўнай мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за сваё будучае;
выхаванне ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна-каштоўнасных установак і міласэрніцкіх якасцей;
выяўленне і распаўсюджванне творчых ініцыятыў, новых падыходаў да работы валанцёраў;
павышэнне іміджу валанцёраў, актывізацыя валанцёрскай дзейнасці сярод навучэнскай моладзі на падставе ўсталяваных традыцый і з улікам сучасных падыходаў да выхавання;
далучэннне дзяцей і моладзі да сацыяльна-актыўнай дабравольніцкай грамадскай дзейнасці.
3.4.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Крокі дабрыні” (калектыўная);
“Рэха ў будучыню” (індывідуальная).
У намінацыі “Крокі дабрыні” на конкурс прадстаўляецца творчая работа, у якую ўваходзіць:
інфармацыя аб зараджэнні валанцёрскай дзейнасці калектыву (гісторыя, традыцыі, мэты);
апісанне валанцёрскай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў;
погляд аўтараў работы на будучыню валанцёрскай дзейнасці (прапановы па ўдасканаленні дзейнасці, распаўсюджанні інавацыйных ідэй, форм, дабравольніцкіх тэхналогій, павышэнні іміджу валанцёра і фарміраванні сацыяльна актыўнай асобы);
выпіскі з пісьмовых крыніц, фотаздымкі, матэрыялы сродкаў масавай інфармацыі і інш.
У намінацыі “Рэха ў будучыню” на конкурс прадстаўляюцца:
рэкламны відэаролік, у якім прапагандуецца і папулярызуецца міласэрніцкая, грамадска-карысная дзейнасць;
тэкставая анатацыя работы і кароткія звесткі аб аўтары.
Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць у ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або акцёра.
Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – .avi, .mpg або .wmv.
3.4.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць умовам конкурсу;
змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;
творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.
3.4.6. Конкурсныя матэрыялы на электронным носьбіце дасылаюцца на раённы этап да 25 чэрвеня 2018 года на адрас: г.Навагрудак, вул.Чырвонаармейская, д.1, каб. №9 (адзел тэхналогій дадатковай адукацыі і арганізацыі дасугу). т. 4-67-83, e-mail: novogrudokcvr@tut.by
Работы пераможцаў раённага этапу накіроўваюцца на абласны этап.
3.4.7. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў і прызёраў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ (у снежні 2018 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”).
Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік работ пераможцаў.
3.5. Арганізатарам правядзення раённага этапу рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі” (далей – фотаконкурс) з’яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, аддзел тэхнічнай творчасці).
3.5.1.Раённы этап фотаконкурсу праводзіцца з 1 сакавіка па 10 верасня 2018 года, абласны этап – па 10 кастрычнiка 2018г.
На трэці этап (адборачны) – абласны прымаюцца фотаздымкі, якія занялі 1-ае, 2-ое, 3-яе месца у раённым этапе ў кожнай намінацыі згодна з умовамі .
3.5.2.Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 10‑14 гадоў (уключна); 15‑21 год (уключна).
3.5.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі фотаконкурсу з’яўляецца:
грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю сродкамі фотамастацтва;
фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці;
пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;
выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.
3.5.4. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Мой дом” (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);
“Водная прастора” (фотаздымкі рэк і азёр);
“Дзікі свет” (жывёльны свет Беларусі);
“Вышыня” (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленныя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);
“Людзі і прафесіі” (фотаздымкі, якія характарызуюць прадстаўляемую прафесію, раскрываюць яе сутнасць);
“Асобы і пакаленні” (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);
“Жывыя традыцыі»” (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);
“Спадчына” (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);
“Манахром” (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колеру рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага), рознай тэматыкі;
“ТэхнаРух” (рэпартажныя фотаздымкі, якія прысвечаны тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).
Па намінацыях “Жывыя традыцыі” і “ТэхнаРух” на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара.
3.5.5. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
арыгінальнасць сюжэту;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;
тэхнічная якасць фотаздымка.
3.5.6. Патрабаванні да конкурсных работ.
Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
Фотаздымкі павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Абавязкова прадстаўляецца электронны варыянт фотаздымкау фармаце JPЕG не менш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Фотаздымкі, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.
На зваротным баку кожнага фотаздымка павінны быць наступныя дадзеныя:
назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адуацыі з указаннем вобласці, раёна, адраса і нумара тэлефона.
Фотаздымкі неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць.
Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем аўтарства.
Дасланыя на фотанконкурс работы аўтарам не вяртаюцца.
3.5.7. Конкурсныя матэрыялы на электронным носьбіце дасылаюцца на раённы этап да 10 верасня 2018 года на адрас: г.Навагрудак, вул.Чырвонаармейская, д.1, каб. №19 (адзел тэхнiчнай творчасцi). т. 4-98-97, e-mail:novogrudokcvr@tut.by.
Работы пераможцаў раённага этапу накіроўваюцца на абласны этап.
3.5.8. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага фотаконкурсу адбудзецца ў лістападзе 2018 года падчас правядзення рэспубліканскай дэкады інавацыйнай і тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня».
4. Работы, якія прадстаўлены на конкурсы Акцыі, павінны абавязкова мець дзве тытульныя старонкі (на беларускай і рускай мове) з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу, намінацыі і тэмы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
- Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсаў Акцыі.
Для падвядзення вынікаў конкурсаў на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім арганізацыйнымі камітэтамі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсаў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.