Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Паўлюка Пранузы

Дата: 17 марта 2018 в 12:24
Автор: Редько А. И.
1 083 просмотра

18 сакавіка 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Паўлюка Пранузы.

Нарадзіўся ў в. Вылева Добрушскага раёна. Вучобу пачаў у мясцовай школе, пачынаючы з пятага класа вучыўся ў Добрушскай дзесяцігодцы. Менавіта там П. Прануза спазнаў паэтычнае слова. Маленькаму хлопчыку пашанцавала, што настаўнікам беларускай мовы і літаратуры быў Аляксандр Сцяпанавіч Барысавец, які пасля працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце. Гэта быў таленавіты педагог, выкладаў паэзію творча, натхнёна, не абмяжоўваўся толькі школьнай праграмай. У значнай ступені пад ягоным уплывам П. Прануза пачаў складаць уласныя вершы.

У 1941 годзе паэт скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і Першым Беларускіх франтах. У 1945 годзе дэмабілізаваўся, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскай педагагічнай навучальні, сярэдняй школе № 3 г. Нясвіжа.

Зразумела, што настаўнік не мог не пісаць для дзяцей. Вершы П. Пранузы для малодшага пакаленя – гэта яркая старонка беларускай дзіцячай паэзіі. Паэт выключна па-новаму ўбачыў звыклыя родныя з’явы – першы марозік, баравічок і мухамор, сінічку і снегіроў, сняжынку-балярынку і г. д. Яго вершы вылучаюцца добрым разуменнем дзіцячай псіхалогіі, выразнасцю мовы.

***
Я вясну малюю,

Фарбаў не шкадую.

Колерам зялёным –

Дрэвы і палеткі,

Колерам чырвоным –

Сонейка і кветкі.

Колерам блакітным –

Неба, ручаіну.

А якую фарбу

Воблачку пакіну?

Я вясну малюю,

Але сам бядую.

Як падаць мне песні

Жаўранкаў у высі?

Як падаць мне пахі

Траў, што разрасліся?

Як намаляваць мне,

Што спявае вецер?

Можа, ў вас ёсць фарбы?

Дайце мне іх, дзеці.

Ціхае, на першы погляд, жыццё П. Пранузы, стала сапраўдным сімвалам пакалення. Настаўнік па адукацыі, ён праз усё жыццё пранёс любоў да дзяцей, вучыў іх, бараніў, не шкадуючы ўласнага жыцця, імкнуўся прывіць любоў да роднай мовы, прыгожага, разумнага, вечнага.

Паэт выдаў больш за 20 паэтычных зборнікаў. Сярод іх «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Ручаёк» (1969), «Фарбы восені» (1982), «Першыя крокі» (1993), «Месяц-калабок» (1999).

Многія творы прысвечаны Нясвіжу, яго шматвяковай гісторыі і самабытнай культуры, услаўленню ратнай і працоўнай славы ветэранаў вайны і працы – «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Родныя мясціны» (1968), «Трываласць» (1978), «Памяць, памяць…» (1994) і іншыя.

Памёр паэт у 2007 годзе. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

НІА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.