Шоу знатоков иностранных языков “School Talent Show” (обновлено)
Як заахвоціць вучняў сваім прадметам і павысіць цікавасць да яго вывучэння? Гэтае пытанне не раз паўстае перад сучасным педагогам, асабліва пачынаючым. Заўзята падыйшлі да пошуку адказу маладыя, але крэатыўныя настаўнікі замежных моў сярэдняй школы №5 г.Навагрудка, і знайшлі адзін з дзейсных варыянтаў.
Штогод у сценах школы ладзіцца “School Talent Show” – шоу знаўцаў замежных моў, на якім у вучняў ёсць магчымасць прадэманстраваць не толькі валоданне мовай, але і творчыя здольнасці. З кожным разам колькасць выступоўцаў павялічваецца, а таксама пашыраецца творчы рэпертуар. Сёлета гледачам былі прадстаўлены песні і вершы на англійскай, нямецкай, іспанскай і нават карэйскай мовах.
Трэба адзначыць, што упершыню ў канцэрце ўзялі ўдзел самыя маленькія школьнікі, якія толькі пачынаюць знаёмства з англійскай мовай, але ўжо з задавальненнем дзеляцца сваімі дасягненнямі і матывуюць старэйшых сяброў, бо нішто не пранікае ў душу чалавека так глыбока, як прыклад.
Вольга Скварада,
настаўніца замежнай мовы