Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 февраля - Международный день родного языка (ОБНОВЛЕНО)

Дата: 21 февраля 2018 в 14:26, Обновлено 21 февраля 2018 в 20:18
Автор: Казак Е. Н.
371 просмотр

Як усе, хацеў бы ведаць мову родную і я

Пад такім дэвізам прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе №5 г.Навагрудка.

На разнастайна прапанаваных мерапрыемствах выхаванцы адкрывалі таямніцы моўнай скарбонкі.

Вучняў пачатковых класаў наведаў Дзед-мовавед, які распавіў малодшым школьнікам пра гісторыю свята. Прадэкламаваныя на роднай мове вершы раскрылі значнасць матчынага слова ў жыцці кожнага чалавека.

Запамінальным стаў урок мовы для вучняў 5 “А” класа “Як усе, хацеў бы ведаць мову родную і я”. Юныя лінгвісты спаборнічалі ў валоданні лексікай беларускай мовы, перакладчыкі шукалі беларускія найменні рэчам, адкрывалі цікавыя назвы ўстарэлых слоў.

Глыбокапазнавальнай была гадзіна-практыкум “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”. Адзінаццацікласнікі пашырылі веды  ў фразеалогіі, рыторыцы, стылістыцы беларускай мовы.

Пераканана, што нашы выхаванцы пасля праведзеных заняткаў палюбяць сваю мову яшчэ больш, бо родная мова – гэта візітная картка нашай краіны, адзнака самабытнасці нашага народа. Мова – вопратка душы, і пакуль жыве мова, жыве народ, нацыя.

  

  

Аксана Чысцякова,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.