Герои рядом с нами
Забыцца на гераічнае мінулае сваёй Радзімы – пазбавіцца будучыні.
Добрай традыцыяй у вучняў сярэдняй школы №5 г. Навагрудка стала наведванне ветэранаў Вялікай Айчыйнай вайны і працы.
Напярэдадні 100-годдзя з дня заснавання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь цімураўскі атрад школы разам з дырэктарам Рэдзька Анжалікай Іванаўнай павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыйнай вайны Сліжыкаву Ксенію Іванаўну са святам. Ветэран паздялілася з піянерамі ўспамінамі пра сваю гераічную маладосць.
На фронт Ксенія Іванаўна пайшла ў 17 гадоў і была мінамётчыцай 454 зенітнага палка 2-ага Украінскага фронта. За мужнасць і гераізм ветэран узнагарождана ордэнам Вялікай Айчыйнай вайны 2-ой ступені, медалямі “ За абарону Каўказа”, “За перамогу над Германіей” і іншымі.
Вучні падзякавалі Ксеніі Іванаўне за цівавыя ўспаміны і пажадалі ёй моцнага здароўя, душэўнай цеплыні і добрага настрою. Ветэран, у сваю чаргу, пажадала вучням мірнага неба і поспехаў у вучобе.
Таццяна Сазановіч,
педагог-арганізатар сярэдняй школы №5 г.Навагрудка