Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Моладзь – за здаровы лад жыцця!

Дата: 7 февраля 2018 в 19:08
379 просмотров

Моладзь – за здаровы лад жыцця!

На базе сярэдняй школы №5 г.Навагрудка праходзіла раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню нараджэння маладзежных атрадаў аховы правапарадку.

          На свяце прысутнічалі ганаровыя госці Наварудскага раёна: Рагілевіч П.К, намеснік начальніка Навагрудскага дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Базар В.У., памочнік пракурора Навагрудскага раёна, Лях С.М., намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, Рахоўскі Д.У, старшы ўпаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі, Шнігір В.П., першы сакратар Навагрудскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

         Мерапрыемства пачалося яскравым выступленнем  каманды сярэдняй школы №5 “НІКА”, пераможцай раённага этапа IV рэспубліканскага конкурса сярод каманд падтрымкі “Піянерскія іскры”.

У гонар свята Навагрудскі аддзел дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў паказальныя выступленні з сабакам. Членам МААП былі прадэманстраваны прыёмы, якія выкарыстоўваюцца пры затрыманні злачынцаў.

22 смелым, ініцыятыўным, мэтанакіраваным юнакам і дзяўчынкам ганарова былі ўручаны  пасведчанні байца маладзежнага атрада аховы правапарадку.

   

 Потым вучні з азартам прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Моладзь за здаровы лад жыцця”, у якой каманда навучэнцаў СШ№5 выйграла пераможны кубак. Усім удзельнікам спартыўных гульняў былі ўручаны памятныя прызы і ганаровая грамата.

Наперадзе яшчэ шмат сумесных маштабных мерапрыемстваў руху МААП і сілавых структур: “Закон і парадак”, “Летні патруль”, Жыцце без правапарушэнняў”. Гэта значыць, што моладзь чакаюць важныя і адказныя справы.   

Ірына Жагат,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

сярэдняй школы №5 г.Навагрудка Гродзенскай вобласці

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.