О нас пишут
Сёння 31 студзеня 2018 года
<select><option value="#">Navigate to...</option><option value="https://nastgaz.by/"> Главная</option><option value="https://nastgaz.by/category/aktualna/"> Актуальна</option><option value="https://nastgaz.by/category/naviny/"> – Навіны</option><option value="https://nastgaz.by/category/aktualna/kalegii-pasyadzhenni/"> – Калегіі, пасяджэнні</option><option value="https://nastgaz.by/category/infarmatsyjnaya-gadzina/"> Інфармацыйная гадзіна</option><option value="https://nastgaz.by/category/surazmouca/"> Суразмоўца</option><option value="https://nastgaz.by/category/surazmouca/subotnyaya-planyorka/"> – Суботняя планёрка</option><option value="https://nastgaz.by/category/surazmouca/kiravanne-adukatsyyaj/"> – Стратэгія і тактыка</option><option value="https://nastgaz.by/category/surazmouca/lyudzi-adukatsyi/"> – Людзі адукацыі</option><option value="https://nastgaz.by/category/adukatsyjnaya-prastora/"> Адукацыйная прастора</option><option value="https://nastgaz.by/category/adukatsyjnaya-prastora/adukatsyjnyya-praekty/"> – Адукацыйныя праекты</option><option value="https://nastgaz.by/category/adukatsyjnaya-prastora/naviny-regiyonau/"> – Навіны рэгіёнаў</option><option value="https://nastgaz.by/category/adukatsyjnaya-prastora/dashkolnaya-adukatsyya/"> – Дашкольная адукацыя</option><option value="https://nastgaz.by/category/adukatsyjnaya-prastora/prafesijna-tehnichnaj-adukatsyi-75/"> – Прафесійна-тэхнічная адукацыя</option><option value="https://nastgaz.by/category/vyhavanne-2/"> Выхаванне</option><option value="https://nastgaz.by/category/vyhavanne-2/vyhavauchaya-prastora/"> – Выхаваўчая прастора</option><option value="https://nastgaz.by/category/vyhavanne-2/dadatkovaya-adikaciya/"> – Дадатковая адукацыя</option><option value="https://nastgaz.by/category/vyhavanne-2/krayaznaustva-vyhavanne-2/"> – Краязнаўства</option><option value="https://nastgaz.by/category/vyhavanne-2/spartyunyya-padzei/"> – Спартыўныя падзеі</option><option value="https://nastgaz.by/category/yakasts-adukatsyi/"> Якасць адукацыі</option><option value="https://nastgaz.by/category/yakasts-adukatsyi/srodki-navuchannya/"> – Сродкі навучання</option><option value="https://nastgaz.by/category/yakasts-adukatsyi/navuka-i-inavatsyi/"> – Навука і інавацыі</option><option value="https://nastgaz.by/category/yakasts-adukatsyi/vyshejshaya-shkola-yakasts-adukatsyi/"> – Вышэйшая школа</option><option value="https://nastgaz.by/category/yakasts-adukatsyi/merkavanne/"> – Меркаванне</option><option value="https://nastgaz.by/category/yakasts-adukatsyi/medyyaadukatsyya/"> – Медыяадукацыя</option><option value="https://nastgaz.by/category/satsyyalny-rakurs/"> Сацыяльны ракурс</option><option value="https://nastgaz.by/category/kultura/"> Культура</option><option value="https://nastgaz.by/category/kultura/art-vakatsyi-galereya-tvortsau/"> – «АРТ-вакацыі»: галерэя творцаў</option><option value="https://nastgaz.by/category/nam-pishuci/"> Нам пішуць</option><option value="https://nastgaz.by/category/nam-pishuci/Nashy-dzetsi/"> – Нашы дзеці</option></select>
</header> <section id="primary"> <article id="post-51313"> <header>“Парад” навук
31.01.2018 12:14 Нам пішуць без каментарыяў
</header>Галоўная падзея ў сярэдняй школе № 5 г. Навагрудка — правядзенне з 22 па 26 студзеня тыдня навукі, прысвечанага Дню беларускай навукі. Дэвізам яго стала лацінскае выслоўе “Gaudium in litteris est” (суцяшэнне ў навуках). На працягу тыдня ў школе працавалі інтэлектуальныя клубы розных кірункаў: “Юныя архімеды”, “Ньютаны”, “Мовазнаўцы”,
</article> </section>“Патрыёты”, “Алхімікі”, “Экватар”, “Біяфішкі”, “Інфарматыкі”.
У панядзелак у фае школы дэманстраваліся відэаролікі аб апошніх дасягненнях беларускай навукі. Вучні пазнаёміліся з навуковымі распрацоўкамі беларускіх вучоных і даследчыкаў. Прадстаўнікі клубаў “Юныя архімеды”, “Ньютаны” і “Алхімікі” правялі з навучэнцамі 1—4 класаў цікавую гульню “Ці ведаеце вы?”
“Мовазнаўцы” прапанавалі ўзяць удзел у адкрытым мікрафоне для аматараў рыторыкі “Вам слова”.
Наступны дзень быў адметны для вучняў 5—6 класаў: іх захапіла цікавае падарожжа па гістарычных месцах роднага горада, якое правялі экскурсаводы клуба “Патрыёт”.
Для ўсіх ахвотных адкрылі творчыя майстэрні клубы “Экватар” і “Біяфішкі”. З задавальненнем вучні стваралі карту роднага горада, план прышкольнага сквера, віртуальны гербарый “Кветвавы квэст”, адкрытую біякнігу “Птушкі зімой у Беларусі”.
У клубе “Інфарматыкі” вучні 9—11 класаў працавалі над стварэннем праграмнага забеспячэння робата “Spiker”, які можа выконваць розныя каманды: хутка развярнуцца, схапіць прадмет сваімі клешнямі і страляць шарыкамі ў пэўным напрамку.
Вынікам работы тыдня навукі стала выстаўка адкрытых праектаў кожнага клуба пад адзіным дэвізам “Нашы адкрыцці ў Год навукі” .
Кожны дзень за работай навуковых пляцовак назіралі карэспандэнты школьнай газеты “Разам”. Іх рэпартажы, замалеўкі знойдуць сваё месца ў наступным нумары газеты.
Наталля ХАРАНЕНКА,
кіраўнік школьнага прэс-цэнтра газеты “Разам”
сярэдняй школы № 5 Навагрудка Гродзенскай вобласцi