Хрыстаславы.
Нараджэнне Хрыстова - адно з самых важных свят Праваслаўнай царквы, прасякнутае асаблівай атмасферай радасці, дабрыні і міласэрнасці. Яго любяць і з нецярпеннем чакаюць і дарослыя і дзеці. Па добрай традыцыі Хрыстаславы нясуць радасную вестку пра Нараджэнне Хрыстова ўсім людзям.
Вось ужо некалькі гадоў у горадзе Навагрудку адраджаецца традыцыя хрыстаславаў. Выкладчыкі факультатыўнага курса “Асновы праваслаўнай маралі” устаноў адукацыі і іх выхаванцы развучваюць царкоўныя песнапенні – трапар і кандак,святочныя песні, вершы, каб, узяўшы самаробную Калядную зорку, несці людзям радасную вестку пра Нараджэнне Богамладзенца.
Згодна з праваслаўнымі традыцыямі, у святочныя дні прынята рабіць добрыя справы, віншаваць адзін аднаго і абменьвацца падарункамі. Дзяліліся сёлета святочнай радасцю і хрыстаславы 5 “А” класа сярэдняй школы №5 г.Навагрудка. Разам з настаўнікамі наведвалі пажылых людзей, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Баранкава І.П., дом-інтэрнат для людзей з цяжкімі парушэннямі зроку, дзіцячы садок №6, “Кругласутачнае аддзяленне для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў”, бальніцу, РАУС, дзяцей-інвалідаў, вернікаў на прыходзе царквы ў гонар Божай Маці “Неспадзяваная радасць”. Жаданне ва ўсіх было адно: павіншаваць, падзяліцца радасцю свята, падбадзёрыць. Колькі ж слёз і ўдзячнасці ўбачылі і пачулі дзеці ад людзей. Радасць, якая лілася з чулых дзіцячых сэрцаў, перадавалася і нам, выкладчыкам. Бо мы разумелі, что недастаткова проста вучыць дзяцей, неабходна іх і маральна выхоўваць.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, выкладчык факультатыўнага курса “Асновы праваслаўнай маралі” “Сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка” Чысцякова Аксана Анатольеўна.