Масленічныя прыгоды ў Дукорскім маёнтку
З 20 лютага па 5 сакавіка
ЗАПРАШАЕМ ДЗЕТАК СУСТРЭЦЬ МАСЛЕНІЦУ Ў ШЛЯХЕЦКАЙ АТМАСФЕРЫ!
Новая тэатралізаваная забаўляльна-пазнавальная праграма, якая дазволіць з галавой пагрузіцца ў асяроддзе старога панскага маёнтка на масленічныя святы.
У праграме свята для школьнікаў:
1. Урачыстая сустрэча гасцей
Касцюміраваная тэатралізаваная урачыстая сустрэча з анімацыяй і жывой музыкай, якая з першых крокаў зачароўвае гасцей атмасферай шляхецкай сядзібы 17-18 стагоддзяў;
2. Гуканне вясны
Вывучэнне спосабаў і прынцыпаў падачы сігналаў з дапамогай паляўнічых рогаў, сігнальных ражкоў і сапраўднай сурмы. Гудзяць і дуюць усе!;
3. Паказ новага спектакля Дукорскай батлейкі
Новы тэматычны спектакль унікальнага традыцыйнага лялячнага тэатра — Дукорскай батлейкі;
4. Наведванне перакуленага дома
Вядома-ж, мы не можам пакінуць нашых сяброў без знакамітага, адзінага ў Беларусі перакуленага дома;
5. Масленічныя гульні і забавы
Старадаўнія вясёлыя масленічныя гульні і забавы з прызамі для пераможцаў;
6. Майстар-клас па старадаўніх танцах
Вывучэнне традыцыйных сярэднявечных танцаў у суправаджэнні аўтэнтычных музычных інструментаў;
7. Спальванне пудзіла
І, канешне, танец-карагод вакол вогнішча пад жывую старадаўнюю музыку;
8. Масленічны пачастунак з аладкамі
Нашыя слаўныя і любімыя вамі аладкі;
9. Майстар-класы ад нашых майстроў
Наведванне нашых майстэрняў: ганчарная, кузня, майстэня ткацтва і вырабу свечак.
Катанне на санях/брычцы *, наведванне 400-гадовага дуба-велікана, музею, заасаду, стайні — у вольны час (пасля заканчэння афіцыйнай часткі праграмы).
З кожнай групай працуе касцюміраваны экскурсавод і артысты-аніматары.
Працягласць праграмы з пачастункам — 3 гадзіны.
Толькі для арганізаваных груп ад 20 чалавек.