Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет»

Дата: 28 февраля 2016 в 17:52
Автор: Редько А. И.
416 просмотров

Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны – справа адначасова агульнанацыянальная і асабістая. Кожнаму жыхару нашай краіны варта клапаціцца пра тое, каб помнікі айчыннай гісторыі, скарбы традыцыйнага беларускага мастацтва, шэдэўры нацыянальнай культуры – незалежна ад іх знаходжання – не проста падтрымліваліся ў належным стане, але і ўспрымаліся як актуальная з’ява сучаснага грамадска-культурнага жыцця Беларусі.

Адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет», якi ажыццяўляецца ў рамках правядзення Года культуры, дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі». У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

Марафон праходзіць у тры этапы:

І этап – «Культурная прастора» – прэзентацыя art-аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна (помнікаў архітэктуры, гістарычных аб’ектаў, адметных мясцін і г. д.).

ІІ этап – «Хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам.

ІІІ этап – «КультурныЯ гісторыі» – знаёмства з самабытнай асобай (творчым калектывам).

На любым этапе марафону праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца ў кожнай ці ў адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

1. «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты).

2. «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).

3. «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).

Марафон з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы.

Тэрміны правядзення мерапрыемства:

І этап – 8 лютага – 30 красавіка 2016 года.
ІІ этап – 1 мая – 31 ліпеня 2016 года.
ІІІ этап – 1 жніўня – 31 кастрычніка 2016 года.

Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Вынікі марафону будуць падводзіцца пасля кожнага этапа. Пераможцаў чакаюць урачыстае ўзнагароджанне і прызы! Пра час і месца ўручэння ўзнагарод будзе паведамлена дадаткова.

Для ўдзелу ў марафоне неабходна ў тэрмін правядзення любога этапа падаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме і накіраваць разам з ёй творчую работу на электронны адрасolimp.unibel@gmail.com (з абавязковай паметкай у тэме пісьма «Марафон „Культ-пра-Свет“. Нумар этапа»).

Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца ў інфармацыйным лісце і Палажэнні аб правядзенні адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону «Культ-пра-Свет».

Кантакты аргкамітэта:

220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, к. 325, 236;

тэлефоны: +375 17 229 19 67 Юсцінская Гюльнара Мансураўна; Радзецкая Таццяна Віктараўна; +375 17 229 19 71 Пінголь Інга Аляксееўна; Ільюценка Вера Мікалаеўна;

e-mail: olimp.unibel@gmail.com

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.