Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы. Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2019 в 19:29, Обновлено 21 февраля 2019 в 21:36
322 просмотра

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.  Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.  Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.  “Мову родную люблю я “— пад такім  дэвізам прайшоў Дзень роднай мовы ў нашай школе. Многія вучні сталі яго актыўнымі ўдзельнікамі. Раніцай прайшла акцыя "Гавары са мной па-беларуску", мэтай якой стала ўвесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць.  Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за педагогам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя. Для вучняў дзявятых класаў настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Салаўян М.П. быў падрыхтаваны цікавы конкурс на веданне беларускай мовы "Беларуская мова вольная, пявучая", на працягу якога вучні паказалі высокі ўзровень ведаў. Лепшыя вучні былі адзначаны узнагародамі.

 

  

   

                                         

Пад час арт-майстэрні "Званочкі" таленты нашай школы праявілі свае творчыя здольнасці: у выкананні гурту дзяўчат 9 "А" класа прагучала песня "Гуляць дык гуляць", Прахаровіч Уладзіслава выканала лірычную песню "Рэчанька",  Бондар  Валерыя і Давыдзенка Ангеліна яшчэ больш паднялі настрой задорнай песняй "Белая касыначка", вучні 3 "А" класа паказалі казку "Лёгкі хлеб", а 3 "В" класа запрасілі ўсіх на вячоркі, вучні 8-ых класаў падрыхтавалі цікавыя конкурсы для гасцей мерапрыемства, вучаніца 5 "Б" класа Дзянішчык Сафія расказала ўрывак з паэмы Я.Коласа "Новая зямля", а вучні 11"А" класа паказалі са сцэны гісторыю з жыцця славутага пісьменніка А. Міцкевіча. Усё мерапрыемства было прасякнута любоўю да роднага краю, да роднай мовы. Калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні, наша маладое пакаленне, з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да іх адносяцца,  хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,
Сярод зямлян жыць будзе беларус!
А разам з беларусам будзе жыць  прыгожая, мілагучная беларуская мова!

   

 

   

 

                      

                                     

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.