Тыдзень беларускай мовы. Дзень другі
Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных тыдню роднай мовы. Другі дзень стаў не менш насычаным: цудоўнымі вершамі А.Бачылы "Матчына мова" і І. Пракаповіча "Пагавары са мной" вучні восьмага класа натхнілі ўсіх на добры настрой, на станоўчыя вынікі ў вучэбным працэсе.
Была аформлена выстава малюнкаў пад назвай "Любімыя творы ў ілюстрацыях", у фае школы прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў "Мова. Маці. Радзіма", вынікі якога будуць падведзены пад час закрыцця тыдня беларускай мовы, таксама на працягу дня дэманстраваліся дзіцячыя фільмы на беларускай мове.