Свята "Пасвячэнне ў вучні"
Першае школьнае свята "Пасвячэнне ў вучні" - урачысты, важны і радасны дзень! "Ён прайшоў пасля таго, як навучэнцы трохі адаптаваліся да школы. Маленькія вучні вытрымалі новыя нагрузкі: прынялі напоўненыя новым зместам адносіны, наладзілі ўзаемаадносіны з аднакласнікамі. Школа цяпер для іх стала другім домам, дзе яны вучацца грамаце, знойдуць шмат новых сяброў. Каб атрымаць пачэснае званне “ВУЧАНЬ”, першакласнікі старанна працавалі цэлы месяц.
Для першакласнікаў былі падрыхтаваны невялікія выпрабаванні. А дапамагаў ім у гэтым “Буквар”. Першакласнікі называлі правілы паводзін для вучняў, адгадвалі загадкі, успомнілі казачных герояў. Кульмінацыйным момантам стала вымаўленне першакласнікамі клятвы, пад час якой яны паабяцалі вучыцца толькі добра, быць сабранымі і адказнымі, старацца прыгожа пісаць і хутка чытаць, ніколі не спрачацца з сябрамі.
Хочацца пажадаць, каб дарога па Краіне ведаў для нашых першакласнікаў заўсёды была светлай і радаснай!