"Мне выпала шчасце тут нарадзіцца ..."
Вось і прагучаў першы званок, які абвясціў аб пачатку новага навучальнага года! СШ№5 г.Навагрудка святочна сустрэла сваіх першакласнікаў. Пасля ўрачыстай лінейкі першакласнікі былі запрошаны ў свой клас. Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" і прысвечаны Году малой радзімы. На гэтым уроку ішла размова пра наш горад, прыродныя сімвалы, сімвалы РБ і т.д. Гучалі таксама вершы пра прыгажосць нашай прыроды, і пра мову…
Дзеці даведаліся шмат цікавага і займальнага пра сваю малую радзіму. Першы навучальны дзень прайшоў з бадзёрым настроем і шчырымі ўсмешкамі.